×

Сообщение

Ничего не найдено.

Аўцюкі-2006: Мытня дае дабро

У кожнага народа ёсць свае гумарысты. У чэхаў — габраўцы, ва ўкраінцаў — адэсіты. А вось у нас ёсць цудоўная вёска Аўцюкі, дзе і прайшоў сёлета фестываль гумару.

Заставацца ў Аўцюках сур’езным не магчыма. Летняя спякота загнала нас ў мясцовае кафэ. Калі ўталялі смагу, звярнулі ўвагу, што мухі выбарачна пякуць наведвальнікаў. На наша здзіўленне прыбіральшчыца без цені задуменнасці падкрэсліла: “Дык, мухі аўцюкоўскія”.

Менавіта на такой жартаўлівай ноце прайшло святкаванне ў Калінкавіцкім раёне пятага Ўсебеларускага фестывалю народнага гумару “Аўцюкі – 2006”. Сёлета свята гумару доўжылася 2 дні. А пачалося яно з адкрыцця міжнароднага аэрапорта “Аўцюкі”. Першы авіярэйс зрабілі члены журы фестывалю. Сярод іх пісьменнік Ўладзімір Ліпскі, намеснік старшыні аблвыканкама Пётр Кірычэнка, кіраўнік вядомага ў рэспубліцы мастацкага калектыву Міхась Дрынеўскі і многія іншыя. Галоўныя героі фестывалю – Каласок і Калінка – запрасілі ўсіх да пачатку святочных мерапрыемстваў. Гасцей фестывалю сустракалі мытнікі, патрабуючы расказаць дасціпны жарт. На месцы магчымага будаўніцтва музея народнага гумару заклалі вялікую камянюку.

Далейшыя напрамкі ўдезельнікам свята падказвалі дарожныя ўказальнікі ў бок Вялікіх або Малых Аўцюкоў. Дасведчанае журы знаёмілася, як гаспадары падрыхтаваліся да прыёму гасцей. Дзесяць лепшых гаспадароў вёсак атрымалі за перамогу ў конкурсе падворкаў добрыя прызы – тэлівізары, пыласосы, мікрахвалевыя печы, жывых парсючкоў і курэй. У вёсках журы вызначыла і лепшую будку для сабакі, бо дэвіз фестывалю: “Брашы, ды меру знай”.

Другі дзень жартаў і смеху прайшоў у райцэнтры. Удзельнікаў свята цепла павітаў старшыня абласнога выканаўчага камітэту А.С. Якабсон. У гэты ж дзень ўрачыста адкрылі гарадскі стадыён, на якім завяршылася рэканструкцыя. Колькі густу, пачуцця гумару ўклалі арганізатары не толькі ў свята, а і ў кожны аб’ект. Вось напрыклад, над ўваходам ў кафэ “Халява” сапраўдныя чобаты з падэшвамі і халявамі.

Уражанняў было шмат. Самыя яркія чакалі ўжо ў канцы: вялікі заключны канцэрт на галоўнай плошчы горада з гумарыстычным двухбоем паміж жартаўнікамі з Вялікіх і Малых Аўцюкоў, з падвядзеннем вынікаў, раздачай прызоў, вялікім святочным салютам.

У складзе раённай дэлегацыі, якую ўзначальваў намеснік старшыні райвыканкама С.В. Мяркулаў, былі старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, якія набіраліся не толькі жартаў і гумару, але і пераймалі вопыт правядзення падобных мерапрыемстваў. Пэўна, з цягам часу і на Светлагоршчыне народзіцца сваё Ўсебеларускае свята.

Похожие материалы: