ІV Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў “Вясновы букет” адбыўся 19 мая ў Лошыцкім парку г.Мінска

фестываль-кірмаш “Вясновы букет”

Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў i рамёстваў Беларусi, аднаўлення рэдкiх i забытых вiдаў традыцыйных рамёстваў, стымулявання iх развiцця, дэманстрацыi творчага патэнцыялу майстроў традыцыйных вiдаў рамёстваў, павышэння сацыяльнага i творчага статусу народных майстроў, папулярызацыi народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў.

Па вынiках правядзення конкурсу на падставе рашэння экспертнай камiсii, склад якой зацвярджаецца аргкамiтэтам, ўдзельнiкам фестывалю-кiрмашу ўручаюцца спецыяльныя дыпломы i грашовыя прызы.

Пры падвядзеннi вынiкаў конкурсу экспертная камiсiя ўлiчвала мастацкае i тэхналагiчнае майстэрства ўдзельнiкаў конкурсу, пачуццё меры, мастацкi ўзровень i дасканаласць тэхнiкi гатовых работ i выкананых у час правядзення майстар-класаў, выкарыстанне ў работах народных традыцый, iх тактоўную iнтэрпрэтацыю ў адпаведнасцi з сучаснымi ўмовамi, даступнасць i нагляднасць дэманстрацыi тэхналагiчных i творчых працэсаў у час правядзення майстар-класаў, іх эфектыўнасць i вынiковасць.

У конкурсе прымалі ўдзел творчыя дэлегацыі ад усiх абласцей рэспублікі.

Творчую дэлегацыю Светлагорскага раёна прадставіў Дом рамёстваў начале з дырэктарам Наталляй Варонінай.

Сваё майстэрства дэманстравалі майстры Наталля Бусел (саломапляценне) і Святлана Міранкова (аплікацыя саломкай). Вынік удзелу – Дыпломам І ступені ўзнагарождана Наталля Бусел у намінацыі “Саломапляценне”. Віншуем з узнагародай!