Размаўляць па-беларуску

ДУА «Давыдаўскі яслі-сад»

Адна з галоўных задач нашай дашкольнай установы – навучыць сённяшніх дзяцей з павагаю ставіцца да беларускай мовы і таксама размаўляць на ёй.

Наша дашкольная ўстанова беларускамоўная. Засваенне беларускай мовы для большасці дашкольнікаў адбываецца ў сітуацыі руска-беларускага двухмоўя. На жаль, сучасная сям’я не з’яўляецца захавальнікам беларускай мовы, беларускай культуры.

Для большай часткі выхаванцаў дашкольнай установы першай мовай, на якой яны вучацца размаўляць, разважаць, марыць, з’яўляецца руская. У час наведвання садка ўвесці дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку нам дазваляюць розныя выхаваўчыя сродкі.

Нашы педагогі праводзяць знаёмства з народнымі святамі, абрадамі, прысвяткамі. Як правіла, тут дарослыя выконваюць вядучую ролю, а дзеці маюць магчымасць спяваць, танцаваць, гуляць, чытаць вершы. Так, на гэтым тыдні ў садку адбылося беларускае свята.

Актыўна дапамагаюць нам у гэтым члены бацькоўскага клуба “Сям’я” і загадчык сельскай бібліятэкі аг. Загор’е І.Міцкевіч.

Мы лічым, што неабходна праводзіць работу з падрастаючым пакаленнем так, каб беларуская мова стала сапраўдны роднай, а дзеці ведалі традыцыі і культуру свайго народа.