У 1999 годзе на 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА было вырашана штогод адзначаць Сусветны дзень паэзіі (World Poetry Day) 21 сакавіка. Першы Сусветны дзень паэзіі прайшоў у Парыжы, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЮНЕСКА.
«Паэзія, – гаворыцца ў рашэнні ЮНЕСКА, – можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокай грамадскай ўвагі».
Больш за тое, Сусветны дзень паэзіі закліканы даць магчымасць шырэй заявіць пра сябе малым выдавецтвам, чыімі намаганнямі, у асноўным, даходзіць да чытачоў творчасць сучасных паэтаў, літаратурным клубам, адраджаюць адвечную традыцыю жывога паэтычнага слова.
Гэты Дзень, лічыць ЮНЕСКА, паспрыяе стварэнню ў сродках масавай інфармацыі пазітыўнага вобразу паэзіі як сапраўды сучаснага мастацтва, адкрытага людзям.
Паэзія перастварае чалавека, асабліва пакуль ён малады. І не толькі самога паэта, але і чытача. Здараецца, што літаратурны твор альбо яго стваральнік узрушае настолькі, што жыццё перакульваецца. Штосьці павінна зашкальваць у душы, каб напісаць тое, што мажліва будзе назваць паэзіяй. То няхай зашкальвае толькі ад радасці, а перакульваецца выключна сонцамі.