Каждое воскресенье с 12:00 до 12:30 на Центральной площади ждём всех неравнодушных, всех, кому небезразлично своё здоровье и здоровье родных, всех, кто солидарен с активистами, всех, кого беспокоит будущее города. Приходите! И вы поймёте, что это не так уж и страшно. Спасибо. Ждём.

Недовольство — первый шаг к прогрессу, как у отдельного человека, так и у целого народа.

Оскар Уайльд.

 

Хто шукае, той заўжды знойдзе

хто шукае – той заўжды знойдзе!Калі маладым людзям надакучвае штодзённая руціна, яны пачынаюць шукаць для сябе альтэрнатыўныя спосабы баўлення часу. Некаторыя, каб не сядзець дома, вырашаюць павандраваць па краіне, іншыя – ездзяць на рознага кшталту фестывалі.

Я вырашыў знайсці для сябе нешта больш цікавае, не надта распаўсюджанае, а яшчэ і па магчымасці карыснае. А, як вядома, хто шукае – той заўжды знойдзе!

Летась мне пашчасціла паўдзельнічаць у археалагічных раскопках, якія адбываліся ў нашым горадзе, але на гэты год нічога падобнага мною не планавалася. Волею лёсу у другой палове ліпеня я атрымаў запрашэнне ад свайго добрага знаёмага далучыцца да раскопак на Шацілінскім Востраве (частка сучаснага Светлагорска), чым з задавальненнем і скарыстаўся. А на пачатку жніўня падобнага кшталту раскопкі адбыліся ўжо не на тэрыторыі горада, а па-за яго межамі – ў вёсцы Каралёва Слабада-2, куды я як валанцёр і накіраваўся. Тут даследуюцца рэшткі горада Казімір, які існаваў у XVII ст.

Жылі мы на базе Краснаўскага вучэбна-педагагічнага комплекса ў звычайных школьных кабінетах. Спалі на матрацах. Расклад дня быў такі: пад’ём а 8 раніцы, праз поўгадзіны – сняданак у парыцкай кавярне «Алеся», затым – паездка ў Каралёву Слабаду-2, дзе і адбываліся самі раскопкі. Перавозку валанцёраў ажыццяўляў спецыяльна выдзелены для гэтых мэтаў аўтобус.

Капалі мы па чатыры гадзіны на працягу 11 дзён. І капалі не штосьці непатрэбнае, з пункту гледжання звычайных абывацеляў, а сапраўдную царкву, дакладней – яе падмурак. Каб асвяціць раскопкі, да нас прыехаў настаяцель парыцкай царквы айцец Дзмітрый і правёў малебен. Пасля малебну валанцёры, а было нас 19 чалавек, пачалі працаваць яшчэ з большым энтузіязмам. Кіраваў навуковым працэсам доктар гістарычных навук Сяргей Яўгенавiч Рассадзін.

Зроблена было нямала. Былі знойдзены рэшткі царкоўнага падмурка, розныя царкоўныя рэчы, каваныя цвікі. Але самымі нечаканымі знаходкамі былі парэшткі чалавека, які загінуў падчас разбурэння Казіміра у 1655 годзе.

Гэтыя археалагічныя раскопкі пакінулі шмат уражанняў ва ўсіх дабраахвотнікаў, пачынаючы ад 9-гадовага хлопчыка Глеба Пішчалы (самага юнага на раскопках) і скончваючы дарослымі ўдзельнікамі. Але праца была зроблена, знаходкі перададзены на экспертызу, а мы, стомленыя і радасныя ад таго, што зрабілі добрую справу, вярталіся дадому.

Присоединяйтесь к нам в Twitter, ВКонтакте, Facebook и Одноклассниках чтобы быть в курсе последних событий города Светлогорска. Если у вас есть интересная светлогорцам информация, пожалуйста, сообщите о ней!

Добавить комментарий

Защитный код Обновить