Фотавыстава «Імгненні майго падарожжа»

Дзяніс Рунец

Фотавыстава назвай «Імгненні майго падарожжа» адкрылася 19 снежня ў карціннай галерэі «Традыцыя». Аўтарам работ з’яўляецца Дзяніс Рунец – фатограф, педагог, журналіст, а таксама наш зямляк. Гэта першая персанальная выстава маладога фотамастака.

На адкрыцці прысутнічалі работнікі і выхаванцы ЦТДіМ «Ювента». Акрамя таго, аўтар запрасіў на мерапрыемства сваіх бабулю і дзядулю. Дзяніс расказаў гасцям пра тое, як ён робіць свае фотаздымкі, дзе знаходзіць тэмы і натхненне.

— Я вельмі люблю падарожнічаць і не ўяўляю сваіх вандровак без фотакамеры, – расказвае Дзяніс. — Не ведаю, што будзе далей, але важна, што фота адлюстроўвае імгненне, якое ніколі больш не паўторыцца. Для мяне ўсе здымкі важныя, пра кожны я магу расказаць, дзе і пры якіх абставінах ён быў зроблены.

Пасля афіцыйнай часткі Дзяніс і на самой справе расказаў гасцям маленькую гісторыю пра кожны фотаздымак выставы.

Мне давялося задаць некалькі пытанняў Дзянісу:

— Дзяніс, у якім жанры ты працуеш?

— Вызначанага напрамку пакуль няма. Я сябе яшче не знайшоў, таму здымаю ўсё тое, што мне цікава.

— Што ты можаш пажадаць тым, хто толькі пачынае спрабаваць сябе ў якасці фатографа, але не рашаецца паказаць свае работы шырокай аўдыторыі?

— Трэба спрабаваць і не баяцца таго, што скажуць. Меркаванняў шмат, заўсёды знойдуцца тыя, каму спадабаецца, а каму не. На мой погляд, за спробу не б’юць.

Выстава будзе экспанавацца у карціннай галерэі «Традыцыя» да 10 студзеня.

Присоединяйтесь к нам в Twitter, ВКонтакте, Facebook и Одноклассниках чтобы быть в курсе последних событий города Светлогорска. Если у вас есть интересная светлогорцам информация, пожалуйста, сообщите о ней!